Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Андрэй Лабовіч здзейсніў рабочую паездку ў Горацкі раён

16.09.2022
Андрэй Лабовіч здзейсніў рабочую паездку ў Горацкі раён
Намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Андрэй Лабовіч у ходзе рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць прыняў удзел у пасяджэнні Горацкага райвыканкама па пытанню гатоўнасці арганізацый раёна да работы ў асенне-зімовы перыяд 2022/2023 года.

На пасяджэнні Андрэй Лабовіч звярнуў увагу прадстаўнікоў мясцовых органаў улады і камунальных арганізацый на недапушчальнасць зацягвання атрымання арганізацыямі ЖКГ пашпартоў гатоўнасці, а таксама фармальнай іх рэгістрацыі органамі Дзяржэнерганагляду. Пастаўлена задача па своечасовым прывядзенні аб'ектаў жыллёвага фонду ў належны стан у міжацяпляльны перыяд і своечасоваму завяршэнню будаўніча-мантажных работ на кацельнях. Павінна быць забяспечана пагашэнне пратэрмінаванай запазычанасці за драўнянае паліва, электраэнергію і газ.

У ходзе рабочай паездкі намеснік Старшыні КДК наведаў адно з буйных малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці - ААТ "Малочныя горкі". З кіраўніцтвам абмеркаваны праблемныя пытанні пашырэння і мадэрнізацыі вытворчасці, аб'ёмаў прадукцыі, забеспячэння ўнутранага рынку і перспектывы нарошчвання экспарту.

Таксама Андрэй Лабовіч наведаў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію і азнаёміўся з шэрагам яе значных аб'ектаў.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.