Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Андрэй Лабовіч прыняў удзел у пасяджэнні калегіі КДК Магілёўскай вобласці і наведаў шэраг буйных аб'ектаў рэгіёну

07.09.2022
Андрэй Лабовіч прыняў удзел у пасяджэнні калегіі КДК Магілёўскай вобласці і наведаў шэраг буйных аб'ектаў рэгіёну
Намеснік Старшыні Камітэта дзяржкантролю Андрэй Лабовіч прыняў удзел 7 верасня 2022 года ў пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці. На пасяджэнні разгледжаны вынікі работы за мінулы перыяд 2022 года і вызначаны асноўныя задачы абласнога КДК на бліжэйшую перспектыву.

Адзначана, што асноўныя намаганні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці былі сканцэнтраваны на кантролі за рацыянальным выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў і маёмасці, забеспячэннем эфектыўнасці дзейнасці галін эканомікі вобласці, прафілактыцы правапарушэнняў і выпрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства.

У першым паўгоддзі 2022 года дзяржаўнымі кантралёрамі Магілёўскай вобласці праведзены 14 праверак і 43 маніторынгу. Па іх выніках спагнана ў бюджэт звыш 11,4 млн. рублёў, зэканомлена 4,5 млн. рублёў. Па матэрыялах праверак абласнога КДК узбуджана 66 крымінальных спраў, з іх 30 - па выніках сумеснай працы з УДФР КДК па Магілёўскай вобласці.

Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці абласнога кантрольнага ведамства з'яўляўся папераджальны кантроль за ходам рэалізацыі даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, дзяржаўных і рэгіянальных праграм.

Камітэтам дзяржкантролю вобласці будзе працягнута праца па комплексным вывучэнні праблем, пошуку рэзерваў у розных галінах эканомікі, імпартазамяшчэнні, па забеспячэнні фінансавай дысцыпліны і законнасці, эфектыўнасці выкарыстання ўсіх відаў дзяржаўных рэсурсаў.

Пасля заканчэння пасяджэння калегіі Андрэй Лабовіч наведаў адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў мясной прамысловасці краіны - ААТ "Магілёўскі мясакамбінат", дзе азнаёміўся са станам спраў на прадпрыемстве і наяўных праблемных пытаннях.

Таксама ён вывучыў ход будаўніцтва двух значных для рэгіёну аб'ектаў аховы здароўя: радыелагічнага корпуса № 3 УАЗ "Магілёўскі абласны анкалагічны дыспансер" і інфекцыйнага корпуса УАЗ "Магілёўская бальніца № 1", уключаных у Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2022 год.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.