Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Анатоль Дарожка правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях і прамую тэлефонную лінію з жыхарамі Ашмянскага раёна

24.01.2020
Анатоль Дарожка правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях і прамую тэлефонную лінію з жыхарамі Ашмянскага раёна
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях і прамую тэлефонную лінію з жыхарамі Ашмянскага раёна.

Пытанні, з якімі звярнуліся да кіраўніка абласнога камітэта дзяржкантролю, тычыліся транспартнага абслугоўвання населенага пункта, водазабеспячэння, афармлення пашпарта, выкарыстання водных рэсурсаў Ашмянскага раёна.

Так, жыхар в. Лейлубка прасіў падоўжыць маршрут гарадскога аўтобуса да вёскі і абсталяваць прыпынак грамадскага транспарту. Анатоль Дарожка даручыў вывучыць магчымасць накіраваць аўтобус № 2 праз Кракоўку і Лейлубку, тым самым закальцаваць маршрут.

Жыхар в. Клеі Жупранскага сельсавета падняў пытанне водазабеспячэння населенага пункта, у якім выйшла са строю свідравіна. Падвоз вады арганізаваны РУП ЖКГ два разы ў тыдзень, але гэта не задавальняе заяўніка. Аднак ва ўмовах недастатковасці фінансавых рэсурсаў такі варыянт з'яўляецца адным з рашэнняў дадзенай праблемы ў населеным пункце, дзе пражываюць 10 чалавек.

Пытанні, агучаныя грамадзянамі, узяты на кантроль і накіраваны для рэагавання ў адпаведныя інстанцыі.

Падводзячы вынікі асабістага прыёму і прамой тэлефоннай лініі, Анатоль Дарожка адзначыў, што дзяржкантралёры будуць падтрымліваць сувязь з заяўнікамі, каб сачыць за тым, як развіваецца сітуацыя з рашэннем хвалюючых іх пытанняў. 
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.