Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Аб выплаце заработнай платы «ў канверце» можна паведаміць праз онлайн-панэль на сайце Камітэта дзяржкантролю

14.05.2021
Аб выплаце заработнай платы «ў канверце» можна паведаміць праз онлайн-панэль на сайце Камітэта дзяржкантролю

Онлайн-панэль зваротнай сувязі «Скажы не зарплаце «у канверце» размешчана на сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Грамадзяне, якія сутыкнуліся з праблемай «шэрай» заработнай платы могуць паведаміць пра гэта ў Камітэт дзяржаўнага кантролю, запоўніўшы спецыяльную форму (з указаннем наймення арганізацыі, месца знаходжання прадпрыемства або месца жыхарства iндывiдуальнага прадпрымальнiка).
Інфармацыя прадстаўляецца ананімна і без рэгістрацыі.
Прадстаўнікі кантрольнага ведамства правераць паступіўшыя звесткі і ў выпадку пацверджання фактаў прымуць меры ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.