Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

ААТ «Ратон» пераплаціла больш за 250 тыс. рублёў пры закупках тавараў праз пасярэднікаў

31.03.2020
ААТ «Ратон» пераплаціла больш за 250 тыс. рублёў пры закупках тавараў праз пасярэднікаў
Адкрытае акцыянернае таварыства «Ратон» у 2017-2019 гадах набывала тавары ў пасрэдніцкіх арганізацый па завышаных цэнах. Гэтыя факты выявілі работнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці пры праверцы прадпрыемствы. 

У выніку работы з пасрэднікамі ААТ «Ратон» дадаткова затраціла больш за 250 тыс. рублёў. Гэта прывяло да падаражання выпускаемай электратэхнічнай прадукцыі, спажыўцамі якой з'яўляюцца буйныя прамысловыя і будаўнічыя арганізацыі рэспублікі. 

Як высветлілася, кіраўнікі і адказныя службовыя асобы ААТ «Ратон» нават не прапрацоўвалі магчымасць закупкі матэрыяльных рэсурсаў непасрэдна ў вытворцаў. 

Так, у маі 2019 года было набыта 1,5 тыс. клем у сталічнай камерцыйнай арганізацыі, якая закупіла іх больш чым у 15 разоў танней у іншага пасярэдніка. Толькі першаму пасярэдніку ААТ «Ратон» пераплаціла звыш 6,7 тыс. рублёў. 

Камітэтам дзяржкантролю Гомельскай вобласці прапанавана Мінпраму прыняць меры па забеспячэнні ліквідацыі выяўленых недахопаў, выключэннi неабгрунтаваных пасрэднікаў з закупных схем прадпрыемства і павышэннi эфектыўнасці яго дзейнасці. 

Матэрыялы праверкі перададзены ў праваахоўныя органы для дачы прававой ацэнкі дзеянням службовых асоб ААТ «Ратон».  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.