Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Беларусі ў бліжэйшы час будзе праведзена ацэнка рызык дзейнасці некамерцыйных арганізацый

28.04.2022
У Беларусі ў бліжэйшы час будзе праведзена ацэнка рызык дзейнасці некамерцыйных арганізацый

У Камітэце дзяржаўнага кантролю 28 красавіка 2022 года адбылося пасяджэнне Міжведамаснай камісіі па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці і фінансаванні распаўсюджвання зброі масавага паражэння. Мерапрыемства прайшло пад старшынствам кіраўніка КДК Васіля Герасімава. У ходзе пасяджэння разгледжана пытанне прымянення механізмаў кантролю за сектарам некамерцыйных арганізацый (НКА) у частцы процідзеяння выкарыстання гэтых арганізацый у мэтах фінансавання тэрарызму. «Галоўнае пытанне сённяшняга паседжання - выпрацоўка механізмаў кантролю за некамерцыйнымі арганізацыямі. Мы пераканаліся, што праца гэтых арганізацый можа ажыццяўляцца як у пазітыўным рэчышчы, так і ў дэструктыўным напрамку», – адзначыў падчас паседжання Васіль Герасімаў. Удзельнікамі Міжведамаснай камісіі вызначаны мерапрыемствы па зніжэнні рызык фінансавання тэрарызму ў сектары некамерцыйных арганізацый, якія ўключаюць карэкціроўку заканадаўства, правядзенне навучальных мерапрыемстваў з прадстаўнікамі сектара НКА, а таксама спецыяльнае маштабнае мерапрыемства па ацэнцы рызык у дзейнасці ўсіх некамерцыйных арганізацый. Ацэнка рызык будзе праведзена найбліжэйшым часам з удзелам дзяржаўных органаў і прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый. Асноўная задача ацэнкі - выявіць формы НКА з нізкай ступенню рызыкі ўцягвання ў злачынную дзейнасць і сканцэнтраваць кантроль на тых формах НКА, якім будзе прысвоена высокая і сярэдняя ступені рызыкі. У канчатковым выніку гэтая ацэнка дазволіць вызначыць наступныя меры эфектыўнага рэгулявання ў сектары некамерцыйных арганізацый і не дапусціць уцягванне НКА ў фінансаванне тэрарызму і іншую супрацьпраўную дзейнасць. Неабходна адзначыць, што ў 2019 годзе Рэспубліка Беларусь паспяхова прайшла міжнародную ацэнку па стандартах Групы распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошай (ФАТФ), пры гэтым адным з нешматлікіх недахопаў нацыянальнай антыадмывальнай сістэмы міжнародныя эксперты адзначылі недастатковы кантроль за дзейнасцю НКА ў частцы выкарыстання імі фінансавых сродкаў. Па выніках ацэнкі экспертамі былі дадзены рэкамендацыі, якія датычыліся ў тым ліку сектара некамерцыйных арганізацый.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.