Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Аб Камітэце

У адпаведнасці з главой 8 раздзела VI Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Камітэт дзяржаўнага кантролю ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за выкананнем рэспубліканскага бюджэту, выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці, выкананнем актаў Прэзідэнта, Парламента, урада і іншых дзяржаўных органаў, якія рэгулююць адносіны дзяржаўнай уласнасці, гаспадарчыя, фінансавыя і падатковыя адносіны.

У сваёй дзейнасці Камітэт падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.

Сістэму органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю ўтвараюць цэнтральны апарат Камітэта дзяржаўнага кантролю, яго тэрытарыяльныя органы, тэрытарыяльныя органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. У структуру Камітэта дзяржаўнага кантролю ўваходзяць Дэпартамент фінансавых расследаванняў, Дэпартамент фінансавага маніторынгу і іншыя структурныя падраздзяленні.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю
Рэспублікі Беларусь, 2024.