Комитет государственного контроля Республики Беларусь

Ветэранская арганізацыя

26 ліпеня 2019 г. у адпаведнасці з рашэннем Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 26 лiпеня 2019 г. № 146 у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў за № 805004228 зарэгістравана Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне ветэранаў органаў фінансавых расследаванняў (РГА ветэранаў органаў фінансавых расследаванняў, аб’яднанне).

Мэтамі дзейнасці РГА ветэранаў органаў фінансавых расследаванняў з’яўляюцца:

аказанне ветэранам органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (органы фінансавых расследаванняў) усямернай дапамогі і падтрымкі ў адаптацыі да новых жыццёвых умоў;

уцягванне ветэранаў органаў фінансавых расследаванняў у працу аб’яднання;

падтрыманне сувязі ветэранаў органаў фінансавых расследаванняў з органамі фінансавых расследаванняў.

Задачамі дзейнасці РГА ветэранаў органаў фінансавых расследаванняў з’яўляюцца:

захаванне і падтрыманне прафесійнай пераемнасці пакаленняў, патрыятычнае выхаванне моладзі на аснове прынцыпаў самаадданага служэння Айчыне, законнасці, справядлівасці, высокага прафесіяналізму і гонару;

распаўсюджванне назапашанага прафесійнага вопыту працы папярэдніх пакаленняў работнікаў органаў фінансавых расследаванняў;

садзейнічанне кіраўнікам органаў фінансавых расследаванняў ва ўмацаванні дысцыпліны і законнасці, выхаванні ў работнікаў органаў фінансавых расследаванняў высокіх маральна-псіхалагічных, духоўна-маральных і прафесійных якасцяў;

стварэнне ўмоў для зносін ветэранаў органаў фінансавых расследаванняў, садзейнічанне іх актыўнаму і здароваму ладу жыцця;

аказанне сацыяльнай, прававой, маральнай і ў неабходных выпадках матэрыяльнай дапамогі ветэранам органаў фінансавых расследаванняў і членам іх сем’яў (у выпадках цяжкага матэрыяльнага становішча, хваробы, на аздараўленне, пахаванне і іншых).

Старшыня Цэнтральнага савета РГА ветэранаў органаў фінансавых расследаванняў:

Чарамісаў Валерый Аляксандравіч, тэл. +375 44 750-09-58.

Юрыдычны адрас РГА ветэранаў органаў фінансавых расследаванняў:

220125, г.Мінск, вул. Шафарнянская, д.11, каб.410.

© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
Дызайн і распрацоўка: БЕЛТА
Распрацоўка версій сайта:
Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»