



Важна ведаць
У адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” і Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15.10.2007 № 498 “Аб дадатковых мерах па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб” органы Камітэта дзяржаўнага кантролю разглядаюць пісьмовыя і вусныя звароты грамадзян у адпаведнасці з кампетэнцыяй, вызначанай Законам Рэспублікі Беларусь “Аб Камітэце дзяржаўнага кантролю i яго тэрытарыяльных органах”.
У мэтах забеспячэння правоў і законных інтарэсаў грамадзян органы Камітэта ажыццяўляюць кантроль за разглядам зваротаў жыхароў рэспублікі па сацыяльна значных пытаннях, накіраваных Камітэтам для разгляду ў выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя дзяржаўныя органы.
Пры ўстанаўленні парушэнняў заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб органы Камітэта прыцягваюць вінаватых службовых асоб да адміністрацыйнай адказнасці.
Арганізаваны асабісты прыём грамадзян кіраўніцтвам і супрацоўнікамі Камітэта. Праводзяцца “прамыя тэлефонныя лініі” і выязныя прыёмы грамадзян у розных рэгіёнах рэспублікі. Любы грамадзянін можа асабіста звярнуцца як на выязны прыём, на штодзённы прыём грамадзян непасрэдна ў Камітэце дзяржкантролю, так і даслаць свой пісьмовы зварот.
