



Важна ведаць
Камітэт дзяржаўнага кантролю ў адпаведнасці з артыкулам 129 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за выкананнем рэспубліканскага бюджэту, выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці, выкананнем актаў Прэзідэнта, Парламента, Урада і іншых дзяржаўных органаў, якія рэгулююць адносіны дзяржаўнай уласнасці, гаспадарчыя, фінансавыя і падатковыя адносіны.
Для забеспячэння выканання названых задач Камітэт дзяржаўнага кантролю:
ажыццяўляе сістэматычны аналіз выканання рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў;
у адпаведнасці з артыкулам 115 Бюджэтнага кодэкса праводзіць знешнюю праверку справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за справаздачны фінансавы год;
праводзіць праверкі выканання мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі бюджэтнага заканадаўства пры фарміраванні і выкананні мясцовых бюджэтаў;
праводзіць праверкі і іншыя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы ў адносінах да арганізацый (у тым ліку распарадчыкаў бюджэтных сродкаў) і індывідуальных прадпрымальнікаў па пытаннях законнасці і эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў, сродкаў дзяржаўных мэтавых бюджэтных і пазабюджэтных фондаў, дзяржаўнай уласнасці.
У адпаведнасці з Парадкам фарміравання і выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы, зацверджаным пастановай Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы ад 12.04.2002 № 3, Камітэт дзяржаўнага кантролю сумесна з Падлiковай палатай Расійскай Федэрацыі праводзіць праверку і рыхтуе заключэнне па справаздачы Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы аб выкананні бюджэту Саюзнай дзяржавы за мінулы фінансавы (бюджэтны) год.
У мэтах папярэджання магчымых правапарушэнняў у эканамічнай сферы Камітэт дзяржаўнага кантролю таксама ажыццяўляе абавязковае ўзгадненне праектаў законаў і прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях выканання рэспубліканскага бюджэту, выкарыстання дзяржаўнай уласнасці, рэгулявання гаспадарчых, фінансавых і падатковых адносін, праектаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і нарматыўных прававых актаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання па пытаннях прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці.
