



Галоўная
>
Дэпартамент фінансавага маніторынгу
> Асобам, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі
Асобам, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі
У адпаведнасці з арт.1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 г. № 165-З "Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння" пад асобамі, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі маюцца на ўвазе:
- Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, банкі і нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі, адкрытае акцыянернае таварыства “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь”;
- прафесійныя ўдзельнікі рынку каштоўных папер;
- таварныя біржы;
- асобы, якія ажыццяўляюць гандаль каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі;
- ламбарды, пункты скупкі;
- страхавыя арганізацыі і страхавыя брокеры;
- арганізатары латарэй і электронных інтэрактыўных гульняў;
- натарыусы;
- арганізацыі, якія аказваюць рыэлтарскія паслугі і бяруць удзел у аперацыях, звязаных з купляй-продажам нерухомай маёмасцi для свайго кліента;
- аўдытарскія арганізацыі, аўдытары, якія ажыццяўляюць дзейнасць у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць прафесійныя паслугі па вядзенню бухгалтарскага ўліку і складання бухгалтарскай і (або) фінансавай справаздачнасці, звязаныя са здзяйсненнем ад імя і (або) па даручэнні кліента фінансавых аперацый;
- арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, адвакаты і адвакацкія бюро, якія аказваюць юрыдычныя паслугі (юрыдычную дапамогу), звязаныя са стварэннем арганiзацый або ўдзелам у кіраванні імі, набыццём або продажам прадпрыемства як маёмаснага комплексу, выкананнем фiнансавых аперацый і (або) кіраваннем грашовымі сродкамі або іншай маёмасцю ад імя і (або) па даручэнні кліента;
- аператары паштовай сувязi;
- арганізатары азартных гульняў;
- арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю;
- лізінгавыя арганізацыі;
- мікрафінансавыя арганізацыі;
- форэкс-кампаніі, Нацыянальны форэкс-цэнтр.
Фінансавыя аперацыі, якія падлягаюць асабліваму кантролю, рэгіструюцца ў спецыяльным фармуляры асобай, якая ажыццяўляе фінансавыя аперацыі.
Спецыяльны фармуляр прадстаўляецца ў Дэпартамент фінансавага маніторынгу ў выглядзе электроннага дакумента не пазней за працоўны дзень, якi iдзе за днём ажыццяўлення фінансавай аперацыі.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
