Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Галоўная > Камітэт > Кіраўніцтва
Намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю
Лабовіч Андрэй Валянцінавіч
220030, г. Минск, ул. К.Маркса, 3 
тел. приемной 226 05 98
 
Нарадзіўся ў 1978 годзе ў г.Слоніме Гродзенскай вобласці. 

Скончыў у 2001 годзе Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, у 2015 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 

У 2001 годзе пачаў працоўную дзейнасць на пасадзе вядучага эканаміста інспекцыі па бюджэце фінансавага аддзела адміністрацыі Партызанскага раёна г.Мінска. 

У 2004-2008 гадах працаваў у адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска (намеснік начальніка аддзела - начальнік інспекцыі па бюджэце фінансавага аддзела, намеснік начальніка фінансавага аддзела - начальнік бюджэтнага аддзела, намеснік начальніка фінансавага аддзела). 

З 2008 па 2010 год з'яўляўся начальнікам фінансавага аддзела адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска. 

У 2010-2012 гадах - начальнік упраўлення мясцовых бюджэтаў галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў. 

У 2012-2015 гадах - першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска. 

У 2015-2021 гадах - першы намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны. 

18 чэрвеня 2021 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нумар 224 назначаны намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.  
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
Дызайн і распрацоўка: БЕЛТА
Распрацоўка версій сайта:
Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»