Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Галоўная > Камітэт > Кіраўніцтва

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю

Анфімаў Леанід Васільевіч

220030, г. Мінск, вул. К.Маркса, 3
тэл. прыёмнай 327 24 22

Нарадзіўся ў 1954 годзе ў с. Сіма Юр’еў-Польскага раёна Уладзімірскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут (1977 г.), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя. В.У.Куйбышава (1988 г.).

З 1977 г. па 1984 г. працаваў на розных пасадах на Мінскім аўтамабільным заводзе.

З 1984 па 1986 г. з’яўляўся інструктарам прамыслова-транспартнага аддзела Заводскага раённага камітэта КПБ г. Мінска.

У 1986-1989 гг. - намеснік старшыні планавай камісіі выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

У 1989-1991 гг. узначальваў творча-вытворчае аб’яднанне «Дызайн».

З 1991 г. па 2001 г. працаваў на розных пасадах у Мінскім гарвыканкаме.

З 2001 г. па 2003 г. - начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за банкаўскай сістэмай і рынкам каштоўных папер Камітэта дзяржаўнага кантролю.

У 2003-2004 гг. - дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю.

У 2004-2005 гг. з’яўляўся першым намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама.

З 2005 г. па 2006 г. - намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю.

У 2006-2010 гг. працаваў на пасадзе намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З снежня 2010 г. па кастрычнік 2014 г. - першы намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

14 кастрычніка 2014 г. прызначаны Старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
Дызайн і распрацоўка: БЕЛТА
Распрацоўка версій сайта:
Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»