

































Пракапук Андрэй Андрэевіч

Намеснік дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь
Нарадзіўся ў 1973 годзе ў г. Кобрын Брэсцкай вобласці.
У 1995 годзе скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці “фізічная культура”, у 2002 годзе - Брэсцкі філіял установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт” па спецыяльнасці “эканамічная кібернетыка”, у 2007 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія”.
З кастрычніка 1995 г. па жнівень 2002 г. займаў пасады ад малодшага оперупаўнаважанага да начальніка аддзялення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Кобрынскага гаррайвыканкамаў Брэсцкай вобласці.
З жніўня 2002 г. па люты 2005 г. - начальнік Кобрынскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.
З лютага 2005 г. па ліпень 2015 г. займаў пасады начальніка аператыўнага аддзела, намесніка начальніка ўпраўлення, начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.
7 ліпеня 2015 г. прызначаны намеснікам дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны медалямі “За бездакорную службу” I, II і III ступені.
Палкоўнік фінансавай міліцыі.













