Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Галоўная > Часопіс > Падпіска

Падпіска

Да 15 лютага 2020 года праводзіцца падпіска на часопіс “Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі” на першае паўгоддзе 2020 года (часопіс выйдзе ў сакавіку і чэрвені).

Набыць часопіс у рознічнай сеткі можна ў краме “Глобус” РУП “Белсаюздрук” па адрасе: г. Мінск, вул. Валадарскага, 16.

Форма бланка-заказа

Інфармацыя аб запаўненні бланка-заказа

Наш падпісны індэкс у каталозе РУП “Белпошта”:

для юрыдычных асоб - 015372;

для фізічных асоб - 01537.

Часопіс “Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі” выходзіць штоквартальна. Гэта маладое выданне ўпершыню з’явілася на рынку мас-медыя ў верасні 2011 года.

Што ж прыцягвае ў першым афіцыйным друкаваным выданні галоўнага кантрольнага ведамства краіны? Упершыню чытачы могуць азнаёміцца з практыкай работы Камітэта дзяржаўнага кантролю. З першага нумара мы пачалі публікацыю матэрыялаў, у якіх інфармуем пра тыповыя парушэння, якiя выяўляюцца ў розных сферах дзейнасці. Пры гэтым публікацыі суправаджаюцца прыкладамі з практыкі і рэкамендацыямі, якія дапамогуць пазбегнуць падобных парушэнняў у далейшым.

Толькі ў часопісе “Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі” публікуюцца метадалагічныя распрацоўкі па пытаннях арганізацыі кантролю, нагляду і ажыццяўлення кантрольных мерапрыемстваў.

Мы размяшчаем матэрыялы аб правах і абавязках кіраўнікоў прадпрыемстваў і правяраючых пры правядзенні праверак. Значная ўвага нададзена ўзаемадзеянню Камітэта дзяржкантролю з бізнес-супольнасцю, а таксама выкананню палажэнняў Дырэктывы №4 “Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь”.

На старонках нашага часопіса вы знойдзеце адказы спецыялістаў КДК на найбольш важныя і часта задаваемыя пытанні, звязаныя з выкананнем заканадаўства, якое тычыцца кантрольнай дзейнасці.

Акрамя таго, вы даведаецеся аб ініцыятывах Камітэта дзяржкантролю па змяненні заканадаўства, выніках найбольш значных праверак, выніках разгляду важнейшых пытанняў на пасяджэннях калегіі Камітэта.

Сёння мы зноў звяртаемся да вас, сваіх сапраўдных і будучых чытачоў, з прапановай аформіць падпіску на часопіс “Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі”. Бо галоўная мэта, якую мы ставім сабе пры выданні часопіса, шмат у чым супадае і з вашай - знізіць, а па магчымасці пазбегнуць парушэнняў у дзейнасці суб’ектаў гаспадарання.

© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
Дызайн і распрацоўка: БЕЛТА
Распрацоўка версій сайта:
Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»