Комитет государственного контроля Республики Беларусь

Атрыманне адукацыі

Пачынаючы з 2009 года з'явілася магчымасць паступіць ва ўстанову адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» з мэтай далейшага праходжання службы ў органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Умовы і парадак прыёму абітурыентаў ва ўстанову адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені ўсталёўваюцца Правіламі прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 80 «Аб правілах прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені і сярэдняй спецыяльнай адукацыі».
Адбор абітурыентаў у Акадэмію МУС, а таксама афармленне неабходных дакументаў ажыццяўляецца ўпраўленнямі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па абласцях, па Мінскай вобласці і г.Мінску.

Жадаем поспехаў!

© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
Дызайн і распрацоўка: БЕЛТА
Распрацоўка версій сайта:
Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»