Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Прэс-цэнтр

Навіны ДФР

31.12.2019 У Беларусі праводзіцца збор прапаноў па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці
 У Беларусі праводзіцца збор пажаданняў па пытаннях існуючай практыкі і прапаноў па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці.

Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2019 года №247рп для падрыхтоўкі комплексных прапаноў па карэкціроўцы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях створана міжведамасная экспертная камісія пад кіраўніцтвам намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Вольгі Чупрыс.

У склад камісіі ўвайшлі работнікі Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, Генеральнай пракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю, міністэрстваў юстыцыі, унутраных спраў, па падатках і зборах, іншых ведамстваў, а таксама прадстаўнікі парламента, навуковай супольнасці.

У рамках работы камісіі праводзіцца вывучэнне меркаванняў як дзяржаўных органаў і арганізацый, якія ўпаўнаважаны складаць пратаколы і разглядаць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях або з'яўляюцца рэгулятарамі адпаведных грамадскіх адносін, так і грамадзян, суб'ектаў гаспадарання.

Збор пажаданняў па пытаннях існуючай практыкі і прапаноў па ўдасканаленні мер адміністрацыйнай адказнасці, а таксама ілюструючых іх прыкладаў і жыццёвых сітуацый ажыццяўляе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

Сабраныя матэрыялы будуць прааналізаваны і выкарыстаны пры падрыхтоўцы новага заканадаўчага акту.

Прапановы можна накіроўваць да 24 студзеня 2020 года: ў выглядзе паведамленняў у специальной теме на Прававым форуме Беларусі; у пісьмовым выглядзе на почтовый адрес НЦПИ; па электроннай пошце opros@ncpi.gov.by; з дапамогай акаўнтаў у сацыяльных сетках ВКонтакте, Одноклассники, Facebook, Twitter.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
Дызайн і распрацоўка: БЕЛТА
Распрацоўка версій сайта:
Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»