Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Прэс-цэнтр

Навіны ДФР

09.01.2020 Мінская кветкавая фірма недаплаціла ў бюджэт звыш 900 тыс. рублёў падаткаў
 Факт ухілення ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры выявілі аператыўнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і г. Мінску пры праверцы сталічнага камерцыйнага прадпрыемства па аптовым і рознічным гандлі кветкамі і дэкаратыўнымі раслінамі.

Устаноўлена, што мінская фірма закупляла кветкавую прадукцыю ў краінах Еўрасаюза (Нідэрланды, Польшча) і ўвозіла на тэрыторыю Беларусі з выплатай устаноўленых заканадаўствам мытных плацяжоў. У далейшым кветкі прадавалі ў гандлёвых кропках ўласнай рознічнай сеткі ў Мінску і Мінскай вобласці, а таксама аптовым пакупнікам.

Аднак выручка ад рэалізацыі кветкавай прадукцыі не ў поўным аб'ёме адлюстроўвалася ў бухгалтарскім уліку камерцыйнай структуры. Са студзеня 2017 года па сакавік 2019 года сума нявыплачаных падаткаў перавысіла 900 тыс. рублёў.

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры) у адносінах да дырэктара, яго намесніка і галоўнага бухгалтара сталічнай камерцыйнай структуры.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
Дызайн і распрацоўка: БЕЛТА
Распрацоўка версій сайта:
Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»