Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Прэс-цэнтр

Навіны ДФР

14.04.2020 Крымінальная справа распачата ў дачыненні да мінчанiна, які зарабіў больш за 70 тыс. рублёў на продажы масак пад выглядам рэспіратараў
Упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і г. Мінску праводзіцца работа, накіраваная на спыненне фактаў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці пры рэалізацыі медыцынскіх сродкаў індывідуальнай аховы. 

Устаноўлена, што мінчанін, раней судзімы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць і ўхіленне ад выплаты падаткаў, прымаў праз інтэрнэт заказы на рэспіратары сусветных вытворцаў з класам абароны FPP2 і FPP3. Продаж тавараў ён ажыццяўляў праз сваю жонку, зарэгістраваную ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Патэнцыяльных пакупнікоў мужчына пераконваў, што рэспіратары маюць неабходныя сертыфікаты, аднак у рэчаіснасці гэта былі павязкі сумнiўнай якасці і без маркіроўкі. 

Аплата за «рэспіратары» ажыцяўлялася накладзеным плацяжом, іх дастаўлялі кур'еры РУП «Белпошта». Такім чынам, у пакупнікоў не было магчымасці праверыць тавар да разліку з кур'ерам і адмовіцца ад яго атрымання. 

Папярэдні аналіз звестак, атрыманых у РУП «Белпошта», паказвае, што павязкі замест рэспіратараў маглі набыць больш за 300 чалавек, а агульная сума шкоды можа скласці больш за 70 тыс. рублёў. 

З улікам сабраных упраўленнем ДФР КДК матэрыялаў Першамайскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 209 (махлярства) Крымінальнага кодэкса. Падазроны затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
Дызайн і распрацоўка: БЕЛТА
Распрацоўка версій сайта:
Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»