Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Прэс-цэнтр

Навіны ДФР

13.02.2020 Калегія Камітэта дзяржкантролю падвяла вынікі працы за 2019 год і вызначыла асноўныя задачы на 2020 год
Калегія Камітэта дзяржаўнага кантролю падвяла вынікі працы за 2019 год і вызначыла асноўныя задачы на 2020 год. Пасяджэнне прайшло 13 лютага 2020 года пад старшынствам кіраўніка кантрольнага ведамства Леаніда Анфімава. 

У рамках пастаўленых Кіраўніком дзяржавы задач Камітэтам дзяржкантролю у 2019 годзе прадоўжана работа па перамяшчэннi акцэнтаў у дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў на прафілактычную работу. Так, значна больш увагі надавалася прэвентыўнаму кантролю. У 2019 годзе на 40% павялічылася колькасць маніторынгаў (1 070, у 2018 годзе - 756) і на 10% - аўдытаў эфектыўнасці (131, у 2018 годзе - 119), па матэрыялах якіх суб'ектам гаспадарання дадзены рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых недахопаў. Пры гэтым колькасць праведзеных праверак засталося практычна на ўзроўні 2018 года (504 праверкі, у 2018 годзе - 490), а ў параўнанні з 2017 годам колькасць праверак скарацілася ў 2 разы. 

Нягледзячы на перамяшчэнне акцэнтаў на папераджальны кантроль, выніковасць працы Камітэта ўзрасла. Па выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў спагнана, адноўлена ў бюджэт і вернута ў даход дзяржавы 202,7 млн. рублёў (на 14,5% больш, чым у 2018 годзе). Зэканомлена, папярэджана выплат дзяржаўных сродкаў на суму 362,4 млн. рублёў (на 39,4% больш). 

Значная работа па забеспячэнні эканамічнай бяспекі праводзіцца двума дэпартаментамі Камітэта дзяржкантролю: фінансавых расследаванняў і фінансавага маніторынгу. У 2019 годзе Дэпартаментам фінансавых расследаванняў выяўлена 658 злачынстваў, у тым ліку 272 - якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх. 

З выкарыстаннем інфармацыі Дэпартамента фінансавага маніторынгу (ДФМ) праваахоўнымі і кантралюючымі органамі у 2019 годзе выяўлена 554 злачынствы. 

Значная работа вялася з вышэйшымі органамі аўдыту (ВОА) замежных краін. Так, сумесна с Падліковай палатай Расіі праведзены маніторынг выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2018 год і першае паўгоддзе 2019 году; сумесна з ВОА краін ЕАЭС - праверка выканання у 2018 годзе Пратакола аб парадку залічэння і размеркавання сум увазных мытных пошлін, іх пералічэння ў даход бюджэтаў дзяржаў-членаў ЕАЭС. 

Важныя сумесныя праекты будуць рэалізаваны і ў бягучым годзе. Так, у красавіку 2020 года ў Мінску будзе праведзены міжнародны сімпозіум кіраўнікоў кантрольных органаў Еўропы і Азіі. Адначасова адбудзецца 1-е пасяджэнне рабочай группы INTOSAI (міжнародная арганізацыя ВОА) па мэтах устойлівага развіцця і ключавых індыкатарах ўстойлівага развіцця.
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
Дызайн і распрацоўка: БЕЛТА
Распрацоўка версій сайта:
Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»