Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

02.04.2020

У Іўеўскім лясгасе праводзілі незаконныя высечкі лесу

У Іўеўскім лясгасе праводзілі незаконныя высечкі лесу
Сістэмныя парушэнні і недахопы выяўлены Камітэтам дзяржаўнага кантролю пры праверцы дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Іўеўскі лясгас». 


Так, устаноўлены парушэнні ва ўліку і рэалізацыі нарыхтаванай драўніны. У лясгасе не вялі ўлік драўнянай тэхналагічнай сыравіны. Пры гэтым з 2017 года па кастрычнік 2019 года было прададзена звыш 120 тыс. куб.м тэхсыравiны. Высветлілася, што на стадыі рэалізацыі больш за 80 тыс. куб.м круглых лесаматэрыялаў трэцяга гатунку было пераведзена ў катэгорыю тэхналагічнай сыравіны (у драўніну ніжэйшай якасці), астатні аб'ём был пастаўлен на ўлiк як дровы. 


У Іўеўскім і Лелюкiнскiм лясніцтвах неабгрунтавана заніжалі гатунковасць дзелавой драўніны: лесаматэрыялы першага і другога гатункаў у бухгалтарскім уліку лічыліся лесаматэрыяламі трэцяга гатунку. 


Рэалізацыя лесаматэрыялаў і пілапрадукцыі камерцыйным арганізацыям без перадаплаты прывяла да ўтварэння пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці (на канец 2019 года - больш за 38 тыс. рублёў). 


Звыш 400 куб.м драўніны незаконна высечана падчас правядзення прахадной рубкі. Шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, перавысіла 19 тыс. рублёў. Устаноўлены факты забруджвання лесу бытавымі і будаўнічымі адходамі (звалкі ўтылізаваны падчас праверкі Камітэта дзяржкантролю). Выяўлены парушэнні парадку выплаты заработнай платы, прадстаўлення статыстычнай справаздачнасці, агляду лесасек, а таксама падатковага заканадаўства. 


Устаноўлена заніжэнне лясгасам кошту асноўных сродкаў на 111 тыс. рублёў, а таксама незаконнае спісанне паліва на 18,5 тыс. рублёў. 


Па выніках праверкі спагнана ў бюджэт і вернута ў даход дзяржавы грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцяў, пастаўлена на ўлік (дааценена) аб'ектаў асноўных сродкаў на агульную суму 147,7 тыс. рублёў. Прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 7 чалавек, да дысцыплінарнай - 17 службовых асоб.  

Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь