Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

26.08.2022

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў прыняў удзел у Асамблеі ЭКАСАІ ў Нур-Султане

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў прыняў удзел у Асамблеі ЭКАСАІ ў Нур-Султане
Дэлегацыя Камітэта дзяржаўнага кантролю на чале са Старшынёй кантрольнага ведамства Васілём Герасімавым прыняла ўдзел у якасці назіральнікаў у мерапрыемствах 9-й Асамблеі арганізацыі вышэйшых органаў фінансавага кантролю краін эканамічнага супрацоўніцтва (ЭКАСАІ), якая праходзіла 25 і 26 жніўня ў Нур-Султане (Казахстан).
Арганізатар мерапрыемства -- Падліковы камітэт па кантролі за выкананнем рэспубліканскага бюджэту Рэспублікі Казахстан.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі краін Вышэйшых органаў аўдыту (ВОА) Азербайджана, Беларусі, Ірана, Казахстана, Катара, Кыргызстана, Пакістана, Палестыны, Таджыкістана, Турцыі, Узбекістана.

У першы дзень адбылося 26-е пасяджэнне Савета праўлення ЭКАСАІ. Удзельнікі заслухалі даклад аб дзейнасці Генеральнага сакратара ЭКАСАІ, падвялі вынікі працы міжнароднай арганізацыі за мінулы год, абмеркавалі Стратэгічны план.
У рамках мерапрыемства беларуская дэлегацыя наведала Міжнародны фінансавы цэнтр "Астана" (МФЦА).

Другі дзень мерапрыемства быў прысвечаны 9-ай Асамблеі, на якой зацверджаны Бюджэт арганізацыі на 2022-2024 гады і Навучальны план на 2022-2025 гады, вызначаны стратэгічныя мэты ЭКАСАІ. Разгледжаны пытанні ўдасканалення дзяржаўнага фінансавага кантролю, павышэння эфектыўнасці і забеспячэння празрыстасці кіравання дзяржаўнымі рэсурсамі. Таксама разгледжаны пытанні павышэння кваліфікацыі ў сферы ІТ аўдыту, аўдыту эфектыўнасці дзяржаўных актываў і выдаткаў.

Новым Прэзідэнтам ЭКАСАІ абраны Прэзідэнт Вышэйшага аўдытарскага суда Ісламскай Рэспублікі Іран Мехрдад Базарпаш. Таксама выбраны члены Савета праўлення і Аўдытарскага камітэта ЭКАСАІ.

У рамках візіту адбыліся двухбаковыя сустрэчы Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Васіля Герасімава з кіраўнікамі ВОА Азербайджана, Ірана, Казахстана, Пакістана, Турцыі. Бакі абмяняліся думкамі аб пашырэнні супрацоўніцтва, абмеркавалі актуальныя пытанні ў сферы дзяржаўнага аўдыту.

Паміж Камітэтам дзяржаўнага кантролю Беларусі і Вышэйшым аўдытарскім судом Ірана заключаны Мемарандум аб узаемаразуменні аб супрацоўніцтве. Дасягнута дамоўленасць аб заключэнні Мемарандума аб узаемаразуменні аб супрацоўніцтве з ВОА Пакістана і Турцыі.  
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь