Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

16.09.2022

Станіслаў Наркевіч прыняў удзел у пасяджэнні Гарадоцкага райвыканкама і правёў прамую тэлефонную лінію для жыхароў раёна

Станіслаў Наркевіч прыняў удзел у пасяджэнні Гарадоцкага райвыканкама і правёў прамую тэлефонную лінію для жыхароў раёна
Намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Станіслаў Наркевіч падчас працоўнай паездкі ў Віцебскую вобласць 16 верасня 2022 года прыняў удзел у пасяджэнні Гарадоцкага райвыканкама. На пасяджэнні разгледжана пытанне рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы № 7 "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны".

Станіслаў Наркевіч звярнуў увагу на неабходнасць выканання ўсіх даведзеных патрабаванняў Дырэктывы № 7, выканання нарматыву аб'ёмаў капрамонту жылога фонду, забеспячэння належнага кантролю за выкананнем заявак па пытаннях ЖКГ, а таксама нарыхтоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў ва ўстаноўленыя тэрміны.

У ходзе рабочай паездкі намеснік Старшыні КДК наведаў СТАА "ЛанатэксБел" і вытворчы цэх СТАА "Белвест", абмеркаваў з кіраўніцтвам прадпрыемстваў пытанні вытворчай і фінансавай дзейнасці.

На ААТ "Птушкафабрыка Гарадок" Станіслаў Наркевіч правёў выязны прыём, а таксама прамую тэлефонную лінію для работнікаў прадпрыемства і жыхароў раёна.

Заяўнікамі ўзнімаліся пытанні правядзення капітальнага рамонту жылога дома, парушэння ўмоў дагавораў долевага будаўніцтва, аказання дапамогі па падвозе кармоў для сельскагаспадарчых жывёл прыватнага падворка. Па некаторых зваротах тлумачэнні дадзены падчас прыёму. Па астатніх - выдадзены канкрэтныя даручэнні, іх выкананне ўзята на кантроль.  
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь