



Галоўная
>
Прэс-цэнтр
> Навіны
Прэс-цэнтр
Навіны
25.04.2020
Работнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку
Спецыялісты Камітэта дзяржаўнага кантролю працавалі на рэспубліканскім суботніку ў Мінску. Яны пасадзілі елі ўздоўж сталічнага праспекта Ракасоўскага і навялі парадак на алеі ў парку Перамогі, закладзенай у мінулым годзе да 100-годдзя органаў дзяржкантролю.
"У гэтым годзе мы далучыліся да акцыі, якую праводзяць гарадскія ўлады, па пасадцы дрэў да 75-годдзя Вялікай Перамогі", - сказаў Леанід Анфімаў.
Кіраўнік Камітэта дзяржкантролю адзначыў сімвалізм месца, дзе працавалі спецыялісты ведамства. Канстанцін Канстанцінавіч Ракасоўскі - савецкі і польскі военачальнік, двойчы Герой Савецкага Саюза.
Відэа
Фотагалерэя
Навіны
Публікацыі пра КДК
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
