Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

26.04.2023

Прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю Беларусі прынялі ўдзел у XII Еўразійскім антыкарупцыйным форуме

Прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю Беларусі прынялі ўдзел у XII Еўразійскім антыкарупцыйным форуме
Прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю прынялі ўдзел у XII Еўразійскім антыкарупцыйным форуме "Процідзеянне карупцыі: дыялектыка навуковых ведаў", прымеркаваным да 100-годдзя Інстытута заканадаўства і параўнальнага правазнаўства пры Урадзе Расійскай Федэрацыі. Мерапрыемства прайшло ў анлайн-фармаце. Маштабны форум сабраў больш за 250 удзельнікаў, у тым ліку экспертаў з Беларусі, Кітая, Казахстана і іншых краін.

У рамках пленарнага пасяджэння выступілі дырэктар Інстытута заканадаўства і параўнальнага правазнаўства, намеснік прэзідэнта РАН Талія Хабрыева, аўдытар Падліковай палаты Расійскай Федэрацыі Святлана Арлова, кіраўнік апарата Падліковай палаты Расійскай Федэрацыі Вячаслаў Вітушкін, намеснікі Міністра юстыцыі і Міністра працы і сацыяльнай абароны Расійскай Федэрацыі, кіраўнікі навуковых адукацыйных, грамадскіх устаноў.

Таксама на палях форума выступіў намеснік дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі Віктар Сяліцкі.

Ён праінфармаваў удзельнікаў аб беларускім вопыце папярэджання, выяўлення і спынення карупцыйных правапарушэнняў з выкарыстаннем механізмаў паралельных фінансавых расследаванняў і метадаў выяўлення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам.

Віктар Сяліцкі адзначыў, што вынікам учынення большасці карупцыйных правапарушэнняў з'яўляецца супрацьпраўнае набыццё матэрыяльных даброт. Нацыянальным заканадаўствам за ўчыненне карупцыйных злачынстваў устаноўлены даволі суровыя пакаранні.

Пры гэтым заканадаўцамі і дзяржаўнымі органамі, якія ажыццяўляюць барацьбу з карупцыяй, паслядоўна рэалізуецца мэта стварыць умовы, пры якіх становіцца немагчымым скарыстацца "вынікамі" карупцыйнага правапарушэння. У прыватнасці, для праверкі законнасці і крыніц набытай у выніку карупцыйнага злачынства маёмасці выпрацаваны адпаведныя механізмы, якія закладзены ў шэрагу нарматыўных прававых актах.

«Сутнасць прадугледжаных дадзенымі прававымі актамі мерапрыемстваў па праверцы законнасці набыцця маёмасці і ўстанаўленню крыніц яе паходжання – гэта прымяненне спосабаў і метадаў «класічнага» паралельнага фінансавага расследавання ў розных працэсах, у тым ліку крымінальны працэс, камеральная праверка адпаведнасці расходаў даходам, праверка крыніц даходаў, – адзначыў Віктар Сяліцкі. Пры гэтым правядзенне такіх мерапрыемстваў, нават у выпадку невыяўлення карупцыйнага злачынства, мае значны прафілактычны эфект».

Мадэратар мерапрыемства, дырэктар Інстытута заканадаўства і параўнальнага правазнаўства пры Урадзе Расійскай Федэрацыі Талія Хабрыева адзначыла збалансаванасць беларускага заканадаўства ў сферы процідзеяння карупцыі. Таксама было прапанавана правесці сумеснае даследаванне ў гэтай сферы.

Пасля заканчэння Пленарнага пасяджэння на палях форуму адбыліся секцыйныя пасяджэнні і круглыя сталы на тэмы «Процідзеянне карупцыі як крос-галіновы феномен сучаснай навукі і заканадаўства», «Дактрына міжнароднага права і супрацьдзеянне карупцыі ў святле новых выклікаў», «Канстытуцыйна-права супрацьдзеянні карупцыі», «Рызыкі і фінансавая бяспека ў кантэксце супрацьдзеяння карупцыі», «Процідзеянне карупцыі ў сацыяльна-культурнай сферы ў эпоху цыфравізацыі», «Процідзеянне карупцыі: лепшыя практыкі суб'ектаў Расійскай Федэрацыі».  
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь