



Галоўная
>
Прэс-цэнтр
> Навіны
Прэс-цэнтр
Навіны
12.03.2020
Прадстаўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў і Службы дзяржаўных даходаў Латвіі абмеркавалі меры па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю
Прадстаўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі i Службы дзяржаўных даходаў Латвіі абмянялiся вопытам аналітычнай і практычнай работы.
Латвійская дэлегацыя на чале з начальнікам упраўлення падатковай і мытнай паліцыі Службы дзяржаўных даходаў Каспарсам Подзiньшам 11-12 сакавіка 2020 года знаходзіцца з візітам у Мінску.
На сустрэчы з намеснікам Старшыні Камітэта дзяржкантролю - дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў Ігарам Маршалавым 11 сакавіка асобая ўвага звернута на ўзаемадзеянне ведамстваў па супрацьдзеянні парушэнням падатковага заканадаўства, у тым ліку неабгрунтаванае вяртанне падатку на даданую вартасць. Абмяркоўваліся прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва двух ведамстваў. Гаворка ішла і пра перспектывы падпісання міжнароднага дагавора міжведамаснага характару.
Відэа
Фотагалерэя
Навіны
Публікацыі пра КДК
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
