Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

26.08.2022

Намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Андрэй Лабовіч прыняў удзел у пасяджэнні Слуцкага райвыканкама

Намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Андрэй Лабовіч прыняў удзел у пасяджэнні Слуцкага райвыканкама
На пасяджэнні абмяркоўвалася выкананне прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананне бюджэту Слуцкага раёна за першае паўгоддзе 2022 года.

Адзначана, што аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ў раёне вырас на 33,2 працэнта да аналагічнага перыяду 2021 года, экспарт тавараў - на 24 працэнты. У супастаўных цэнах павялічана вытворчасць валавой сельскагаспадарчай прадукцыі. Усімі галінамі эканомікі забяспечаны рост намінальнай налічанай сярэднямесячнай зарплаты.

Андрэй Лабовіч акцэнтаваў увагу прысутных на задачах па прыцягненню інвестараў, стварэнню новых інвестыцыйных праектаў, вытворчасцей і новых рабочых месц. Гэта павінны быць важкія праекты, якія прыносяць рэальную карысць Слуцкаму раёну і Мінскай вобласці, з належным эканамічным эфектам, якія забяспечваюць занятасць людзей. Намеснік Старшыні КДК нагадаў аб неабходнасці рацыянальнага выкарыстання бюджэтных сродкаў.

Таксама Андрэй Лабовіч наведаў ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат", ААТ "Слуцкі мясакамбінат" і СТАА "ІНТЭРФЕРМ". З кіраўніцтвам прадпрыемстваў абмеркаваны праблемныя пытанні вытворчасці, прасоўвання прадукцыі на знешнія рынкі, процідзеяння санкцыйнаму націску, імпартазамяшчэння.  
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь