



Галоўная
>
Прэс-цэнтр
> Навіны
Прэс-цэнтр
Навіны
20.04.2020
Камітэт дзяржкантролю: сітуацыя з наяўнасцю масак і антысептыкаў у аптэках выраўнавалася
Аптэчная і гандлёвая сеткi ў дастатковай меры забяспечаны медыцынскімі маскамі. Асобныя пытанні маюцца да наяўнасці ў продажы сродкаў для дэзынфекцыi рук. Да такіх высноў прыйшлі спецыялісты Камітэта дзяржкантролю па выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў у гандлёвай сетцы і праведзеных сёння прамых тэлефонных ліній па гэтых пытаннях.
Прамыя тэлефонныя лініі адбылiся 20 красавіка 2020 г. па ўсёй рэспубліцы. Увогуле ў Камітэт дзяржкантролю і абласныя камітэты з 10-00 да 12-00 паступіла 12 званкоў.
Усе звароты будуць вывучаны.
Камітэт дзяржкантролю ажыццяўляе маніторынг аптэчнай сеткi з канца сакавіка б.г. Калі па стане на пачатак красавіка б.г. у многіх аптэках меліся праблемы з наяўнасцю масак і антысептыкаў, то да 16 красавіка 2020 г. практычна ўсе аптэкі былі забяспечаны сродкамі аховы (медыцынскія маскі або павязкі). У той жа час заставаліся праблемы з забеспячэннем насельніцтва антысептыкамі і дэзынфектантамi для рук.
Відэа
Фотагалерэя
Навіны
Публікацыі пра КДК
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
