



Галоўная
>
Прэс-цэнтр
> Навіны
Прэс-цэнтр
Навіны

12.02.2021
Камітэт дзяржаўнага кантролю праводзіць маніторынг аптэчнай сеткі па пытанні абгрунтаванасці росту коштаў лекавых прэпаратаў
Праверачныя мерапрыемствы праходзяць у дзяржаўных і прыватных аптэках ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі з удзелам работнікаў Камітэта дзяржкантролю, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Мінгарвыканкама і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
У ходзе маніторынгу вывучаецца інфармацыя па пытанні абгрунтаванасці росту коштаў айчынных і імпартных лекавых прэпаратаў ў сувязі са зменай падатковага заканадаўства.
Таксама аналізуецца інфармацыя аб фарміраванні кошту лекаў у айчынных вытворцаў і імпарцёраў гэтай прадукцыі.
Па выяўленых фактах неабгрунтаванага павышэння коштаў лекавых прэпаратаў кантрольным ведамствам будзе дадзена адпаведная ацэнка.
Відэа
Фотагалерэя
Навіны
Публікацыі пра КДК
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
