Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

03.04.2023

Калегія Камітэта дзяржкантролю разгледзела вынікі кантролю па пытаннях фарміравання і выкарыстання стабілізацыйных фондаў

Калегія Камітэта дзяржкантролю разгледзела вынікі кантролю па пытаннях фарміравання і выкарыстання стабілізацыйных фондаў
Калегія Камітэта дзяржкантролю, якая прайшла пад старшынствам кіраўніка кантрольнага ведамства Васіля Герасімава, разгледзела вынікі кантролю па пытаннях фарміравання і выкарыстання стабілізацыйных фондаў на міжсезонны перыяд 2022/2023 года. Для ўдзелу ў пасяджэнні былі запрошаны памочнікі Прэзідэнта Беларусі ў рэгіёнах, міністры антыманапольнага рэгулявання і гандлю, сельскай гаспадаркі і харчавання, намеснікі старшынь аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, прадстаўнікі захавальнікаў стабфондаў, гандлёвых сетак, іншыя зацікаўленыя.

У кастрычніку 2022 года былі абноўлены падыходы да фарміравання і выкарыстання стабфондаў (бульба, капуста, буракі, морква, цыбуля рэпчатая, яблыкі). Для бесперабойнага забеспячэння насельніцтва гэтай прадукцыяй зацверджана палажэнне аб парадку фарміравання і выкарыстання стабфондаў. Каардынацыя гэтай работы ўскладзена на МАРГ і Мінсельгасхарч, за фарміраванне стабфондаў адказваюць аблвыканкамы і Мінгарвыканкам.

Таксама распрацавана новая методыка разліку стабфондаў з улікам патрэбнасці ўнутранага рынку. Вызначаны суб'екты гаспадарання, якія павінны захоўваць сезонную плодаагароднінную прадукцыю. Устаноўлены дакладныя патрабаванні да дагавораў паміж арганізацыямі, якія захоўваюць прадукцыю і яе рэалізоўваюць.

У выніку прынятых мер у стабілізацыйныя фонды краіны было закладзена на 27 працэнтаў больш прадукцыі, чым у міжсезонны перыяд 2021-2022 года.

Аднак у ходзе праведзеных КДК кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў выяўлены шэраг істотных праблем, якія датычацца фарміравання, захоўвання і выкарыстання стабфондаў.

Так, не ўсе аблвыканкамы забяспечылі пэўныя МАРГ аб'ёмы закладкі прадукцыі ў стабфонды пад поўную патрэбнасць рэгіёнаў.

У асобных выпадках аблвыканкамы фармальна падышлі да выбару суб'ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць захоўванне прадукцыі (захавальнікі). У лік захавальнікаў былі ўключаны арганізацыі, складскія памяшканні якіх не прыстасаваны для захоўвання садавінагароднінай прадукцыі (не забяспечаны прымусовай вентыляцыяй, сродкамі вымярэння, кантролю тэмпературы і вільготнасці памяшканняў). Напрыклад, на момант закладкі прадукцыі ў стабфонды яе складаванне ў фермерскай гаспадарцы Старадарожскага раёна ажыццяўлялася ў памяшканні былой майстэрні па рамонце аўтатрактарнай тэхнікі.

Устаноўлены факты нездавальняючага захоўвання закладзенай у стабфонды прадукцыі, у выніку чаго частка яе аб'ёмаў прыйшла ў непрыдатнасць. Так, у агароднінасховішчах ААТ у Магілёўскай вобласці выяўлена захоўванне неналежнай якасці 330 т цыбулі, 942 т капусты, 810 т буракоў. У фермерскай гаспадарцы Лідскага раёна прадукцыя (424 тоны капусты і 60 тон буракоў) захоўвалася ў непрыстасаваных умовах, у выніку каля 400 тон капусты пашкоджана гнілатой.

Праверкі паказалі, што гандлёвыя арганізацыі не праявілі актыўнасць па заключэнні дагавораў з захавальнікамі стабфондаў (згодна з заканадаўствам такія дагаворы павінны быць заключаны да 15 лістапада на ўсю прадукцыю стабфондаў).

Больш за тое, устаноўлены шматлікія факты, калі пры наяўнасці адпаведных дагавораў паміж захавальнікамі стабфондаў і гандлем асобныя гандлёвыя сеткі не выбіраюць гэту прадукцыю. У выніку ў асобных захавальнікаў цяпер утварыліся вялікія рэшткі якаснай прадукцыі стабфондаў.

Пры гэтым аблвыканкамы і мясцовыя органы ўлады не аказалі належнай увагі праблеме размеркавання аб'ёмаў закладзенай прадукцыі сярод спажыўцоў і выкананні графікаў штомесячнага выкарыстання аб'ёмаў стабфондаў. Гэта прывяло да таго, што ў асобных захавальнікаў запасы стабфондаў перавышалі аб'ёмы, устаноўленыя графікам рэалізацыі, больш як у тры разы.

Нягледзячы на наяўнасць у стабфондах у дастатковай колькасці айчыннай прадукцыі, выяўлены факты, калі ў гандлёвай сетцы рэалізуецца толькі імпартная прадукцыя (напрыклад, імпартныя яблыкі пры адсутнасці ў продажы беларускіх). Акрамя таго, пры наяўнасці айчыннай прадукцыі стабфондаў па больш нізкім кошце асобныя гандлёвыя арганізацыі аддаюць перавагу аналагічнай імпартнай прадукцыі па высокіх цэнах (у Гродзенскай вобласці прапаноўвалася егіпецкая бульба па цане ў 4 разы даражэйшая за беларускую; у г.Мінску прадавалася пакістанская бульба па цане 3,49 рубля за 1 кг, частку з якога прадстаўлялі пазелянелыя клубні).

У цэлым са снежня мінулага года па сакавік г.г. Камітэтам дзяржкантролю праведзены праверкі і маніторынгі ў 112 захавальнікаў стабфондаў (парушэнні ўстаноўлены ў 88). Па выяўленых фактах Камітэтам прымаліся аператыўныя меры па іх устараненню (праінфармаваны аблвыканкамы, накіравана 74 рэкамендацыі суб'ектам гаспадарання). За выяўленыя парушэнні і недахопы да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты шэраг службовых асоб мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама захавальнікаў стабфондаў.

Па выніках калегіі Камітэтам прапанавана Ураду прыняць меры па безумоўным выкананні даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, якія датычацца фарміравання і эфектыўнага выкарыстання стабфондаў; разгледзець пытанне аб прыцягненні да адказнасці вінаватых службовых асоб МАРГ, Мінсельгасхарча, аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, райгарвыканкамаў, захавальнікаў прадукцыі.  
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь