Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

17.02.2023

Калегія Камітэта дзяржаўнага кантролю падвяла вынікі працы за 2022 год

Калегія Камітэта дзяржаўнага кантролю падвяла вынікі працы за 2022 год
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю падведзены вынікі работы кантрольнага ведамства за 2022 год і вызначаны асноўныя напрамкі на 2023 год.

У 2022 годзе работа органаў Камітэта дзяржкантролю была сканцэнтравана на ажыццяўленні кантролю за эфектыўнасцю расходвання дзяржаўных сродкаў, выкарыстання дзяржаўнай уласнасці, накіравана на выяўленне рэзерваў эканомікі ва ўмовах знешняга ціску, зніжэння затрат ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі.

Асноўная ўвага ўдзелена кантролю за сітуацыяй на спажывецкім рынку, навядзеннем парадку з аб'ектамі звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва, устараненнем праблемных пытанняў у жывёлагадоўлі, функцыянаваннем прамысловага комплексу краіны, будаўнічай галіны, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, эфектыўным выкарыстаннем стабілізацыйных фондаў і інш.

Забяспечаны кантроль за выкананнем амаль 2 тыс. даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Кантрольным ведамствам выкананы 172 прамыя даручэнні Кіраўніка дзяржавы.

У мінулым годзе ўзмоцнена ўзаемадзеянне Камітэта дзяржкантролю з Урадам: былі распрацаваны і рэалізаваны планы сумесных мерапрыемстваў па вырашэнню найбольш значных пытанняў, іх рэалізацыя разгледжана ў ходзе сумесных нарад і семінараў.

У 2022 годзе органамі Камітэта дзяржкантролю праведзена 454 праверкі, 909 маніторынгаў, па матэрыялах якіх суб'ектам гаспадарання выдадзены рэкамендацыі па ўстараненню выяўленых недахопаў (працэнт выканання рэкамендацый па выніках маніторынгаў павялічыўся з 80,4 працэнта ў 2021 годзе да 82 працэнтаў). Праведзена 34 аўдыту эфектыўнасці.

Па выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў спагнана, адноўлена ў бюджэт і накіравана ў даход дзяржавы грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцей на суму 574,8 млн. руб. (у 2,1 раза больш, чым у 2021 годзе). Зэканомлена, прадухілена выплат дзяржаўных сродкаў на суму 580,8 млн. руб.

Значная ўвага надавалася кантролю на спажывецкім рынку. Праверана каля 3 тыс. гандлёвых аб'ектаў, у кожным пятым выяўлены факты завышэння цэн. За грубыя парушэнні заканадаўства (завышэнне цэн, антысанітарыя, продаж пратэрмінаваных тавараў) прыпынялася дзейнасць больш як 40 гандлёвых аб'ектаў.

Актыўная работа па навядзенні парадку з аб'ектамі звышнарматыўнага незавершанага будаўніцтва дазволіла знізіць за апошнія 2 гады колькасць даўгабудаў на 72 працэнты. З 4,5 тыс. такіх аб'ектаў, якія былі на пачатак 2021 года, засталося крыху больш за 1,2 тыс. У канцы мінулага года па фактах парушэнняў заканадаўства пры рабоце з даўгабудамі ўзбуджана 7 крымінальных спраў.

У 2022 годзе Камітэт акцэнтаваў увагу на сферы жывёлагадоўлі. Па фактах безгаспадарлівасці і парушэнняў ветэрынарна-санітарных правілаў да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты больш як 4 тыс. службовых асоб і работнікаў прадпрыемстваў, у тым ліку 31 старшыня райвыканкама.

Па выніках праверак, праведзеных органамі дзяржкантролю, у праваахоўныя органы накіравана 1255 матэрыялаў, па якіх узбуджана 653 крымінальныя справы.

Органамі фінансавых расследаванняў Камітэта выяўлены 644 злачынствы, у тым ліку 296 – якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх.

Асаблівая ўвага надавалася выяўленню злачынстваў па фактах ухілення ад выплаты падаткаў, а таксама выплаты заработнай платы "у канвертах" (выяўлена 185 і 64 злачынствы адпаведна). У выніку прынятых мер адзначаецца значнае скарачэнне колькасці камерцыйных арганізацый, у якіх разліковая сярэднямесячная заработная плата ніжэйшая за мінімальны ўзровень (калі ў 2020 годзе ўдзельная вага такіх арганізацый складала каля 30 працэнтаў ад агульнай колькасці, то за 9 месяцаў 2022 года - 1,5 працэнта).

З выкарыстаннем інфармацыі Дэпартамента фінансавага маніторынгу ў 2022 годзе прыменена фінансавых санкцый на суму 92,8 млн. руб., выяўлена 356 злачынстваў.

Асаблівая ўвага ў 2022 годзе ўдзялялася вырашэнню праблем грамадзян. У органы Камітэта паступіла 10,7 тыс. зваротаў, праведзена 535 прамых тэлефонных ліній і выязных прыёмаў, 152 "гарачыя" тэматычныя лініі, на якія звярнуліся 1216 чалавек. Выкарыстоўваліся новыя формы работы, у тым ліку па найбольш актуальных тэмах была арганізавана работа кароткага нумара Камітэта дзяржкантролю 191, інфармацыя аб парушэннях прымалася праз чат-бот тэлеграм-канала ведамства, анлайн-панэлі (размешчаны на афіцыйным сайце Камітэта) па пытаннях завышэння цэн на спажывецкія. тавары, лекі, выплаты зарплаты "у канвертах".

У планах Камітэта дзяржкантролю на 2023 год - жорсткі кантроль за расходаваннем бюджэтных сродкаў і сродкаў дзяржаўных прадпрыемстваў, уключаючы ажыццяўленне дзяржаўных закупак.

Значная ўвага будзе ўдзелена рабоце па павышэнню эфектыўнасці кантролю за выкананнем з боку зацікаўленых выканаўцаў даручэнняў Кіраўніка дзяржавы.

Працягнецца кантроль у асноўных галінах эканомікі і сацыяльнай сферы. Намаганні органаў дзяржкантролю будуць сканцэнтраваны на выяўленні маштабных схем па ўхіленні ад выплаты падаткаў, спыненні неабгрунтаванага пасрэдніцтва, а таксама карупцыйных праяў.

У выніку кожнай праверкі будуць выпрацаваны прапановы па ўдасканаленні работы прадпрыемства або галіны. У выпадку неабходнасці будуць прапанаваны заканадаўчыя ініцыятывы.  
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь