



Галоўная
>
Прэс-цэнтр
> Навіны
Прэс-цэнтр
Навіны

31.01.2023
Фіктыўны продаж будынка з наступнай яго арэндай абярнуліся для мазыраніна узбуджэннем крымінальнай справы
Мазырскім міжрайаддзелам фінансавых расследаванняў сумесна з падатковай інспекцыяй па Калінкавіцкім раёне спынена супрацьпраўная дзейнасць кіраўніка аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю г.Мазыра. Устаноўлена, што кіраўнік арганізацыі, маючы ў распараджэнні нерухомую маёмасць, памяшканні якой здаюцца ў арэнду, арганізаваў яе фіктыўны продаж у адрас свайго сваяка, а пасля зарэгістраваў сваяка ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.
Пасля гэтага паміж сваяком-ІП і суб'ектамі гаспадарання, у тым ліку падкантрольнымі кіраўніку арганізацыі, былі намінальна заключаны дагаворы арэнды нерухомай маёмасці.
Грашовыя сродкі ў якасці арэнднай платы суб'екты гаспадарання пералічвалі на карт-рахунак прадпрымальніка. Пры гэтым пластыкавая карта ад карт-рахунку знаходзілася ў кіраўніка таварыства, грошы з карт-рахунку ён пераводзіў у наяўны і выкарыстоўваліся на асабістыя патрэбы.
У выніку прымянення на працягу ў 2016-2021 гадах дадзенай схемы бізнесмен атрымаў даход у памеры звыш 1,6 млн. рублёў, з якога не быў выплачаны падаходны падатак у суме звыш 200 тыс. рублёў.
За ўхіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры ў дачыненні да кіраўніка ТАА ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса.
Нанесены дзяржаве ўрон кампенсаваны ў поўным аб'ёме.
Відэа
Фотагалерэя
Навіны
Публікацыі пра КДК
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
