Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

01.07.2022

Эфектыўнасць выкарыстання сродкаў у ахове здароўя разгледжана на калегіі Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

Эфектыўнасць выкарыстання сродкаў у ахове здароўя разгледжана на калегіі Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці разгледжаны пытанні мэтавага і эфектыўнага выкарыстання бюджэтных, пазабюджэтных і іншых сродкаў, выдзеленых на ўтрыманне ўстаноў аховы здароўя ў Гродзенскай вобласці.

Калегіяй адзначана, што дзяржавай і мясцовымі органамі ўлады прымаюцца дзейсныя меры, каб сфера аховы здароўя вобласці выглядала дастойна. Так, толькі за першы квартал гэтага года фінансаванне сферы аховы здароўя за кошт сродкаў бюджэту склала 165,3 млн. руб. Шмат аб'ектаў увайшло ў абласную інвестыцыйную праграму.

У той жа час, праведзеныя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы ў сферы аховы здароўя паказалі, што застаюцца рэзервы ў частцы даступнасці паслуг, эфектыўнасці і законнасці выкарыстання бюджэтных і іншых сродкаў.

Так, дзяржкантралёры выявілі недапрацоўкі бухгалтарскіх, эканамічных і тэхнічных службаў устаноў аховы здароўя, якія прывялі ў шэрагу выпадкаў да нерацыянальнага, а таксама з парушэннем заканадаўства выкарыстання бюджэтных сродкаў. Напрыклад, завышаліся патрэбнасці арганізацый у бюджэтных сродках, прымаліся абавязацельствы, незабяспечаныя асігнаваннямі, мелі месца парушэнні фарміравання службовых акладаў. Таксама адсутнічаў дзейсны кантроль па выкананні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны.

Па выніках пасяджэння калегіі зроблены вывады аб тым, што наспела неабходнасць карэкціроўкі асобных нарматыўных актаў, якія рэгулююць дзейнасць устаноў аховы здароўя, што дасць магчымасць дакладна вызначыць парадак (механізм) у выкарыстанні дзяржаўных сродкаў.
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь