Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

10.04.2020

Барысаўскі міжраённы камітэт дзяржкантролю правёў праверку гарадскога унітарнага прадпрыемства «Жыллё»

Барысаўскі міжраённы камітэт дзяржкантролю правёў праверку гарадскога унітарнага прадпрыемства «Жыллё»
Парушэнні дзеючага заканадаўства ўстаноўлены Барысаўскім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю ў ходзе праверкі барысаўскага гарадскога унітарнага прадпрыемства «Жыллё». 


Як высветлілі госкантралёры, прадпрыемствам груба парушаюцца патрабаванні заканадаўства ў галіне будаўніцтва. На працягу шэрагу гадоў без прыёмкі ва ўстаноўленым парадку ажыццяўляецца эксплуатацыя жылых дамоў пасля правядзення капітальнага рамонту і мадэрнізацыі. Акрамя таго, не прыняты ў эксплуатацыю пасля іх замены цепласеткі. Устаноўлена завышэнне кошту выкананых і аплачаных за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама за кошт адлічэнняў насельніцтва на капітальны рамонт будаўніча-мантажных работ на аб'ектах будаўніцтва на агульную суму 28,2 тыс. руб. 


Значныя рэзервы маюцца па скарачэнні выдаткаў. Напрыклад, за 2019 год фактычныя выдаткі цеплавой энергіі на адзінку прадукцыі па дзвюх кацельнях перавысілі нарматыўныя ў 1,7 раза, а фактычныя выдаткі электраэнергіі па гасцiнiцы перавысілі нарматыўныя у 2,2 раза. 


Аналіз паказаў, што УП "Жыллё" не ў поўным аб'ёме выконвае даведзеныя ключавыя паказчыкі дзейнасці. Напрыклад, пры даведзеным на 2019 г. паказчыку па зніжэнні ўдзельнага расходу электраэнергіі на выпрацоўку цеплавой энергіі (мінус 1%) фактычнае значэнне склала плюс 3,9%, пры даведзеным паказчыку тэхналагічных страт цеплаэнергіі (11%) у 2018 годзе ён фактычна склаў 11, 9%, у 2019 годзе - 12,3%. 


Абгрунтаваныя прэтэнзіі выклікае арганізацыя ў УП «Жыллё» работы са зваротамі грамадзян. Кантралёрамі выяўлены шматлікія парушэнні пры падрыхтоўцы адказаў заяўнікам, якія часцяком з'яўляюцца фармальнымі «адпіскамі». Напрыклад, на зварот грамадзяніна, якi паступіў 23.12.2019, падрыхтаваны адказ пра тое, што пытанне рамонту пад'язнога брыля будзе разгледжана пры фарміраванні тытульных спісаў на 2020 год. Зварот спісаны “ў справу”, канчатковы адказ адсутнічае. 


Разгляд зваротаў грамадзян, унесеных у кнігу заўваг і прапаноў, таксама ажыццяўляецца з парушэннем заканадаўства. Так, адзін са зваротаў неабгрунтавана пакінуты без разгляду ў сувязі з адсутнасцю подпісу заяўніка, апавяшчэнне аб тым, што зварот пакінуты без разгляду, не накіравана заяўніку. 


Матэрыялы праверкі накіраваны ў Барысаўскі райвыканкам і ДА «ЖКГ Мінскай вобласці» для прыняцця мер па ліквідацыі парушэнняў. Вінаватыя ва ўстаноўленым парадку будуць прыцягнуты да адказнасці.  

Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь