



Галоўная
>
Прэс-цэнтр
> Навіны
Прэс-цэнтр
Навіны
17.01.2020
Аляксандр Курлыпа прыняў удзел у пасяджэнні Віцебскага райвыканкама, правёў прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію
Намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Курлыпа 17 студзеня 2020 года прыняў удзел у пасяджэнні Віцебскага раённага выканаўчага камітэта. На пасяджэнні райвыканкама абмяркоўвалася пытанне ўцягнення ў гаспадарчы абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца і неэфектыўна выкарыстоўваецца. Былі адзначаны недахопы ў рабоце выканкама па ўцягненні такіх аб'ектаў у гаспадарчы абарот, а таксама распрацаваны меры па выпраўленні сітуацыі.
У гэты ж дзень Аляксандр Курлыпа правёў прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію. Пытанні, з якімі звярнуліся да намесніка кіраўніка кантрольнага ведамства, тычыліся добраўпарадкавання населеных пунктаў Віцебскага раёна, знішчэння драўнінна-хмызняковай расліннасці ўздоўж дарог мясцовага значэння, мерапрыемстваў па барацьбе з баршчэўнікам Сасноўскага, работы аўтакрам, будаўніцтва станцыі абезжалезвання пітной вады і інш.
Відэа
Фотагалерэя
Навіны
Публікацыі пра КДК
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
