Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Галоўная > Звароты грамадзян і юрыдычных асоб > Аб кампетэнцыі Камітэта дзяржкантролю пры разглядз зваротаў грамадзян, якія паступілі ў яго адрас

Аб кампетэнцыі Камітэта дзяржкантролю пры разглядз зваротаў грамадзян, якія паступілі ў яго адрас

Артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” прадугледжана, што звароты павінны падавацца ў арганізацыі, індывідуальным прадпрымальнікам, да кампетэнцыі якіх адносіцца вырашэнне пытанняў, выкладзеных у зваротах. Калі ж у арганізацыю паступае пісьмовы зварот, які змяшчае пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі гэтай арганізацыі, то такі зварот на працягу пяці дзён павінен быць накіраваны для разгляду арганізацыям у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй і заяўнік ва ўстаноўленым парадку павінен быць аб гэтым апавешчаны. Альбо такія звароты пакідаюць без разгляду па сутнасці і паведамляюць аб гэтым заяўніку з тлумачэннем, у якую арганізацыю і ў якім парадку трэба яму звярнуцца для вырашэння пытанняў, выкладзеных у звароце.

У адпаведнасці з часткай першай артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і яго тэрытарыяльных органах” Камітэт дзяржаўнага кантролю з’яўляецца дзяржаўным органам, які ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за выкананнем рэспубліканскага бюджэту, выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці, выкананнем актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Парламента Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў, якія рэгулююць адносіны дзяржаўнай уласнасці, гаспадарчыя, фінансавыя і падатковыя адносіны, а таксама па іншых пытаннях у адпаведнасці з законамі і рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Акрамя гэтага, органы фінансавых расследаванняў абараняюць правы і законныя інтарэсы грамадзян у эканамічнай сферы незалежна ад іх грамадзянства, сацыяльнага, маёмаснага і іншага становішча, расавай і нацыянальнай прыналежнасці, полу, узросту, адукацыі і мовы, адносін да рэлігіі, палітычных і іншых перакананняў, іншых абставінаў, а таксама правы і законныя інтарэсы арганізацый у названай сферы (артыкул 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь”).

© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
Дызайн і распрацоўка: БЕЛТА
Распрацоўка версій сайта:
Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»