Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Галоўная > Звароты грамадзян і юрыдычных асоб > Аб праве заяўніка на азнаямленне з матэрыяламі праверкі

Аб праве заяўніка на азнаямленне з матэрыяламі праверкі

У заканадаўстве выразна вызначаны правы грамадзян на азнаямленне з матэрыяламі праверкі па іх зваротах (як вусных, так і пісьмовых).

Так, згодна з арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” пры разглядзе зваротаў заяўнікі маюць права знаёміцца з матэрыяламі, якія непасрэдна адносяцца да разгляду зваротаў, калі гэта не закранае правы, свабоды і (або) законныя інтарэсы іншых асоб і ў матэрыялах не ўтрымліваюцца звесткі, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты, камерцыйную і (або) iншую ахоўваемую законам тайну.

© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
Дызайн і распрацоўка: БЕЛТА
Распрацоўка версій сайта:
Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»