Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Галоўная > Дэпартамент фінансавага маніторынгу > Міжведамаснае супрацоўніцтва

Міжведамаснае супрацоўніцтва

Пры наяўнасці дастатковых падстаў, якія сведчаць аб тым, што фінансавая аперацыя звязана з атрыманнем і (або) легалізацыяй даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці, распаўсюджваннем або фінансаваннем распаўсюджвання зброі масавага паражэння, накіроўвае адпаведную інфармацыю і матэрыялы ў орган крымінальнага праследавання.

У цяперашні час у мэтах аператыўнага рэагавання на рызыкі і пагрозы, якія ўзнікаюць у адносінах нацыянальнай бяспекі Дэпартаментам фінансавага маніторынгу заключаны пагадненні аб узаемадзеянні з шэрагам праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь.

Пры Дэпартаменце фінансавага маніторынгу створаны рабочыя групы з удзелам прадстаўнікоў праваахоўных і наглядных органаў, іншых зацікаўленых ведамстваў.

Вынікі дзейнасці Дэпартамента прадстаўлены ў раздзеле "Агляд дзейнасці".

© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
Дызайн і распрацоўка: БЕЛТА
Распрацоўка версій сайта:
Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»