

































КСОПР

Каардынацыйны савет кіраўнікоў органаў падатковых (фінансавых) расследаванняў дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (КСОПР) - міждзяржаўны праваахоўны інстытут, створаны 30.11.2000 рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў СНД, выконвае задачы забеспячэння эканамічнай бяспекі на тэрыторыі СНД.
Стварэнне Савета абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення і пашырэння супрацоўніцтва і каардынацыі дзейнасці па барацьбе з парушэннямі падатковага і фінансавага заканадаўства дзяржаў-удзельніц СНД.
Членамі КСОПР з'яўляюцца кіраўнікі органаў падатковых (фінансавых) расследаванняў дзяржаў - удзельніц Садружнасці: Азербайджана, Рэспублікі Беларусь, Арменіі, Кыргызстана, Малдовы, Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Таджыкістана і Украіны. У пасяджэннях Савета ў якасці назіральнікаў пастаянна прымаюць удзел кіраўнікі кампетэнтных органаў Латвіі, Літвы і Эстоніі.













