Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Галоўная > Камітэт > Калегія

Калегія

У Камітэце дзяржаўнага кантролю ўтворана калегія ў складзе Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, яго намеснікаў, іншых работнікаў органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю праводзяцца па меры неабходнасці пад старшынствам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, а ў яго адсутнасць - яго першага намесніка.

У камітэтах дзяржаўнага кантролю абласцей створаны калегіі ў складзе старшыняў камітэтаў дзяржаўнага кантролю абласцей, іх намеснікаў, іншых работнікаў тэрытарыяльных органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю. Колькасць i персанальныя склады калегiй камiтэтаў дзяржаўнага кантролю абласцей зацверджаны Старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю. Пасяджэнні калегій камiтэтаў дзяржаўнага кантролю абласцей праводзяцца па меры неабходнасці пад старшынствам старшыняў камітэтаў дзяржаўнага кантролю абласцей, а ў іх адсутнасць - іх першых намеснікаў.

На пасяджэннях калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю і калегій камiтэтаў дзяржаўнага кантролю абласцей разглядаюцца пытанні ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю і іншыя найбольш важныя пытанні дзейнасці органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, якія патрабуюць калектыўнага абмеркавання і выпрацоўкі ўзгодненых рашэнняў. На гэтых пасяджэннях могуць заслухоўвацца паведамленнi i тлумачэннi кіраўнікоў і іншых работнікаў дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

У выпадках, калi парушэнне заканадаўства, невыкананне, несвоечасовае або неналежнае выкананне даручэнняў, якія змяшчаюцца ў рашэннях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама рашэнняў дзяржаўных органаў, прынятых у межах іх кампетэнцыі, пацягнулі прычыненне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, арганізацый альбо дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, калегія Камітэта дзяржаўнага кантролю, калегіі камiтэтаў дзяржаўнага кантролю абласцей маюць права ўносіць у адпаведныя дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi прапановы аб прыцягненні вінаватых работнікаў да дысцыплінарнай адказнасці, у тым ліку аб вызваленні ад займаных пасадаў.


Склад калегіі Камiтэта дзяржаўнага кантролю:

Анфімаў Леанід Васільевіч, Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю, старшыня калегіі

Герасімаў Васіль Мікалаевіч, першы намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю

Баско Дзмітрый Вікенцьевіч, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю

Курлыпа Аляксандр Міхайлавіч, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю

Маршалаў Ігар Анатольевіч, намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю - дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў

Рэут Вячаслаў Генадзевіч, дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю

Броўка Сяргей Віктаравіч, начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю па г.Мінску

Наркевіч Станіслаў Антонавіч, начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за работай галін сферы матэрыяльнай вытворчасці

Мацюшэнка Андрэй Юр’евіч, начальнік галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення

Пінчук Павел Вячаслававіч, начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтнай сферы

Раманоўскі Аляксандр Рыгоравіч, начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў

Сяргееў Ігар Міхайлавіч, начальнік упраўлення інспекцыйна-кадравай і рэжымна-сакрэтнай работы

Стадольнік Валерый Францавіч, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.

© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
Дызайн і распрацоўка: БЕЛТА
Распрацоўка версій сайта:
Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»