Комитет государственного контроля Республики Беларусь
Галоўная > Дэпартамент фінансавых расследаванняў > Гісторыя органаў фінансавых расследаванняў

Гісторыя органаў фінансавых расследаванняў

5 жніўня 1992 г. - у Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь створана ўпраўленне падатковых расследаванняў (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 1992 г. № 485 “Пытанні ўмацавання падатковай службы”).

2 снежня 1992 г. - на ўпраўленне падатковых расследаванняў Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і адпаведныя падраздзяленні падатковых расследаванняў у дзяржаўных падатковых інспекцыях ускладзена функцыя дазнання па справах аб парушэннях заканадаўства аб прадпрымальніцтве і падатках і іншых справах, аднесеных законам да iх распараджэння (Закон Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 1992 г. № 1995 XII “Аб ускладанні на ўпраўленне падатковых расследаванняў і яго падраздзялення функцыі дазнання”).

18 студзеня 1994 г. - органам падатковых расследаванняў Галоўнай дзяржаўнай падатковай інспекцыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь дано права ажыццяўляць аператыўна-вышуковую дзейнасць (Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 1994 г. № 2710-XII “Аб унясенні дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь”Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці”).

11 лютага 1998 г. - на базе галоўнага ўпраўлення падатковых расследаванняў Дзяржаўнага падатковага камiтэта створаны Дзяржаўны камітэт фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 1998 г. № 71 “Аб стварэнні Дзяржаўнага камітэта фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь”).

22 снежня 1998 г. - зацверджаны тэкст Прысягі радавога і начальніцкага складу органаў фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 1998 г. № 614 “Аб зацвярджэнні тэксту Прысягі радавога і начальніцкага складу органаў фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь”).

4 чэрвеня 2001 г. - прыняты Закон Рэспублікі Беларусь № 30-З “Аб органах фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь”.

24 верасня 2001 г. - Дзяржаўны камітэт фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь далучаны да Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 г. № 516 “Аб удасканаленні сістэмы рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь”).

2 лістапада 2001 г. - на базе Дзяржаўнага камітэта фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь створаны Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 лiстапада 2001 г. № 617 “Аб мерах па ўдасканаленні сістэмы органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь”).

20 снежня 2007 г. - зацверджаны Палажэнне аб праходжанні службы ў органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Дысцыплінарны статут і тэкст прысягі радавога і начальніцкага складу органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2007 г. № 660 “Аб некаторых пытаннях органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю”).

16 ліпеня 2008 г. - прыняты Закон Рэспублікі Беларусь № 413-З “Аб органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь”.

11 лютага 2009 г. - зацверджаны Палажэнне аб Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Палажэнне аб геральдычным знаку - эмблеме органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, яго апісанне і выява, Палажэнне аб нагрудным знаку Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю “Выдатнiк фiнансавай мiлiцыi” і яго апісанне (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2009 г. № 87 “Аб мерах па ўдасканаленні дзейнасці органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю”).

1 студзеня 2012 г. - у сувязі з уступленнем у сілу Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 верасня 2011 г. № 409 “Аб стварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь” з сістэмы органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю вылучаны падраздзялення папярэдняга расследавання.

6 лютага 2013 г. - Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю ўручаны сцяг, устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2012 г. № 328 “Аб зацвярджэнні афіцыйных геральдычных сімвалаў Камітэта дзяржаўнага кантролю”.

5 жніўня 2014 г. - зацверджаны сцяг Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, форма адзення i знакi адрознення па спецыяльным званням работнікаў органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 2014 г. № 395 “Аб зацвярджэнні афіцыйных геральдычных сімвалаў органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю”).

© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
Дызайн і распрацоўка: БЕЛТА
Распрацоўка версій сайта:
Група кампаній «ЦВР «Кастрычніцкі»